Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Пасля скаргі ў TikTok на блудны статак кароваў беларуску забралі ў міліцыю і правялі гутарку пра «экстрэмізм»
  2. Беларусы расказваюць пра дзіўныя паведамленні ад былых калег. Чаму яны могуць быць яшчэ больш трывожнымі, чым здаецца на першы погляд
  3. Беларусаў, якія жывуць за мяжой, абавяжуць здаваць адбіткі пальцаў — каго і калі закрануць новыя правілы
  4. «Я так разумею, перастараліся». Спыталі ў Мінэнерга і Мінгарвыканкама, чаму асвятленне ў сталіцы ўключылі пазней, чым звычайна
  5. У Беларусі павысілі мінімальную цану на папулярны від алкаголю
  6. Регистрация терминалов Starlink в Украине может ослабить возможности России по ударам в глубине обороны — ISW
  7. Беларуска паскардзілася, што ў яе райцэнтры «немагчыма трапіць ні да аднаго доктара». У бальніцы адказалі
  8. Олимпийская чемпионка, две уроженки России, дебютантка. Рассказываем обо всех спортсменках, которые представят Беларусь на Играх-2026
  9. Лукашэнка запатрабаваў эканоміць на вулічным асвятленні. Разбіраемся, з чым гэта можа быць звязана
  10. Распоряжение экономить на уличном освещении зимой — не первое абсурдное решение Лукашенко. Вспоминаем, что еще он предлагал и требовал
  11. У Літве адказалі на прапанову Калеснікавай пачаць дыялог з Лукашэнкам і вярнуць электрычку з Вільнюса
  12. Прапагандыст узяўся вучыць беларусаў, як працаваць і зарабляць. Эканамістка яму адказала і растлумачыла што да чаго
  13. Апытанне: 46% жыхароў Польшчы адчуваюць непрыязнасць да беларусаў. Што гэта значыць
  14. Лукашэнка не верыць, што мінчукам складана перасоўвацца ў цемры, і патрабуе працягваць эксперымент з вулічным асвятленнем
Читать по-русски


Гурт VOLSKI 26 верасня афіцыйна абвясціў старт працы над новым музычным альбомам «Лісты палітвязням». Гэта больш чым проста песні — гэта грамадска-музычны праект, які ствараецца сумесна з беларускімі ініцыятывамі Палітвязынка і Дэсыдэнтбай, паведаміў гурт.

Фото: Дарья Каляда
Фото: Дарья Каляда

У альбоме плануецца 12 твораў пад назвамі тыпу «Ліст № 1…», «Ліст № 2…». Аўтары праекта з ліку музыкаў і ініцыятыў, якія ўздымаюць праблемы палітвязняў, заклікаюць пісаць лісты палітычным зняволеным рэгулярна, нягледзячы на цяжкасці. Гэта праява салідарнасці, якая дае агромністую сілу як нашым героям, так і беларускаму грамадству агулам.

«Мы маем усведамленне, што такі музычны праект неабходны, бо людзі забываюцца на палітзняволеных. Маўляў, сядзяць там — ну і сядзяць. Казалі раней, калі саджалі на тры гады: ой, да не адседзяць яны гэты тэрмін… Але людзі ўжо адседзелі і выйшлі. І з былымі палітвязнямі трэба размаўляць пра гэта», — сказаў аўтар песень і лідэр гурта Лявон Вольскі.

Для ХХI стагоддзя беспрэцэндэнтная сітуацыя ў краіне, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, лічыць музыка. А каб рэпрэсіі не паўтараліся, пра гэта мусіць ведаць як мага больш людзей.

Творцы даўно планавалі гэтую грамадска-музычную кампанію, некаторыя напрацоўкі песень ўжо ёсць. А цяпер адбываецца выхад з ценю. «Я мушу пра гэта сказаць афіцыйна, каб не было дарогі назад», — зазначыў Лявон Вольскі.